• Сб, 06:05 Слова Божае на сёння
  • Сб, 06:30 Навіны тыдня з усёй Беларусі
  • Сб, 07:00 Святая Імша
  • Сб, 08:00 Ютрань
  • Сб, 08:30 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Сб, 09:00 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Сб, 09:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 10:00 Ранішняя малітва
  • Сб, 10:20 Прачнулася Беларусь
  • Сб, 11:10 Крэдо - іду дарогай веры
  • Сб, 12:00 Як пілігрым пілігрыму
  • Сб, 12:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 13:00 Святы Ружанец
  • Сб, 14:00 Чытанне з Літургіі гадзінаў
  • Сб, 14:30 Навіны тыдня з усёй Беларусі
  • Сб, 15:00 Вяночак у гонар сямі радасцяў Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Сб, 16:00 Біблійная Батаніка
  • Сб, 16:30 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Сб, 17:00 Па старонках краязнаўчай газеты
  • Сб, 17:30 Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў
  • Сб, 18:00 Слова Божае на сёння
  • Сб, 18:30 Святая Імша і Ружанцовае набажэнства
  • Сб, 20:00 Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай
  • Сб, 21:00 Калыханка
  • Сб, 21:10 Госці ў студыі
  • Сб, 22:00 Вячэрняя малітва
  • Сб, 23:00 Сябры Божай радасці
  • Сб, 23:30 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных


У пятніцу 28 кастрычніка ў 18.30 касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску запрашае прыняць удзел у святой Імшы ў інтэнцыі Тадэвуша Рэйтана. "Радыя Марыя" запрашае таксама  з гэтай нагоды а 17.30  выслухаць невялічкае iнтэрвю, якое дапаможа нам лепш пазнаць Тадэвуша Рэйтана і яго гераічны ўчынак, які Ян Матэйка намаляваў на вельмі вядомай карціне: Рэйтан - заняпад Польшчы.

У жнiўнi 1772 г. кіраўнікі Расіі, Аўстрыi і Прусіі, аслабiўшы Рэч Паспалiтую, дамовiлiся аб першым падзеле яе тэрыторыі памiж сабою. 18 верасня таго ж года гэтыя дзяржавы давялi да ўлад Рэчы Паспалiтай аб ужо адбыўшымся факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сойма, каб фармальна пацвердзiць законнасць сваіх захопаў. Ад складовай часткi Рэчы Паспалiтай, тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага (ВКЛ), на карысць Расійскай імперыі адрывалася, у прыватнасці, усходняя частка беларускiх зямель з Полацкам, Невелем,Віцебскам, Себежам, Мсціславам, Магiлёвам і Гомелем агульным памерам прыблізна ў 82 тыс. кв. км, насельнiцтвам больш як 1 300 000 чалавек. Кароль Станiслаў Аўгуст, апынуўшыся ў дыпламатычнай ізаляцыi, калi краіна была фактычна акупавана іншаземнымi войскамі, вымушаны быў выдаць універсал аб скліканні павятовых соймікаў. Яны павiнны былі абраць паслоў ад Польшчы і ВКЛ на вальны сойм у Варшаве, якi прызначаўся на 19 красавіка 1773 г.

Новагародскае ваяводства на той час складалася з трох паветаў — Наваградскага, Слонiмскага ( у 1773 годзе слонімская шляхта сарвала соймік і паслоўн на абрала) і Ваўкавыскага. Ад кожнага з іх мясцовы соймік абiраў двух паслоў на вальны сойм. 22 сакавіка 1773 г. пасламi на сойм у Варшаву былi абраныя наваградцы Тадэвуш Рэйтан (1742—1780) і Самуэль Корсак (1745—1794). Згодна з традыцыяй для такіх паслоў на агульнадзяржаўны сойм ад імя павятовага соймiка выпрацоўвалася і прымалася спецыяльная інструкцыя. Паслы павiнны былi ўсiмi сiламi адстойваць на сойме наказ шляхты, нi ў чым не адступаючы ад яго. Інструкцыя, якую атрымалі паслы вылучалася катэгарычнасцю сваіх наказаў. Рэйтан і Корсак павiнны былi настойваць на поўнай эвакуацыi расiйскiх войскаў з тэрыторыі Княства. Яны атрымалі наказ перашкаджаць працы сойма, пакуль не будуць абраныя спецыяльныя прадстаўнiкі да іншых еўрапейскіх дзяржаў з мэтай атрымання пэўных гарантый па захаваннi цэласцi Рэчы Паспалiтай.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00