Дом міласэрнасці пры парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Лагішыне адзначыў пяцігадовы юбілей. Гэта першая ў Беларусі каталіцкая ўстанова, якая апякуецца пажылымі людзьмі.
Запрашаем паслухаць 25 лістапада ў 20.30
Святы Айцец Францішак, звяртаючыся да кожнага з нас кажа:
Я горача жадаю, каб хрысціяне задумаліся падчас Юбілею над учынкамі міласэрнасці адносна цела і адносна душы.
Гэта стане нагодай абудзіць нашае сумленне, якое часта спіць перад абліччам драмы ўбоства, і заглыбіцца яшчэ больш у сэрца Евангелля, дзе ўбогія маюць прывілей у Божай міласэрнасці. Прапаведаванне Езуса прадстаўляе гэтыя ўчынкі міласэрнасці, каб мы маглі пазнаць, ці мы жывём як Яго вучні, ці не. Адкрыем нанова ўчынкі міласэрнасці адносна цела: накарміць галодных, напаіць сасмаглых, адзець нагіх, прыняць у дом падарожных, адведаць хворых, суцешыць вязняў, пахаваць памерлых. Не будзем забываць таксама пра ўчынкі міласэрнасці адносна душы: раіць тым, хто сумняваецца, вучыць тых, хто не ведае, настаўляць грэшнікаў, суцяшаць засмучаных, дараваць ахвотна крыўду, зносіць цярпліва знявагу, маліцца за жывых і памерлых. Мы не можам уцячы ад слоў Пана, і паводле іх мы будзем асуджаны: ці мы накармілі галоднага, ці напаілі сасмаглага, ці прынялі падарожнага і апранулі нагіх, ці мелі час для хворага і вязня (пар. Мц 25, 31-45). Таксама спытаюцца ў нас, ці мы дапамаглі пераадолець сумненні, якія нараджаюць страх і становяцца прычынай самоты; ці змаглі мы перамагчы няведанне, у якім жывуць мільёны асобаў, перадусім дзеці, пазбаўленыя неабходнай дапамогі, каб вызваліцца з убоства; ці засведчылі блізкасць самотным і прыгнечаным; ці прабачылі таму, хто нас абражае, ці адкінулі ўсялякую форму крыўды і нянавісці, якая вядзе да насілля; ці былі мы цярплівыя па прыкладзе Бога, які з’яўляецца вельмі цярплівым да нас; і ўрэшце, ці даручалі мы Пану ў малітве нашых братоў і сясцёр. У кожным з гэтых «найменшых» прысутнічае сам Хрыстус. Яго цела зноў становіцца бачным у змучаных, параненых, бічаваных, галодных, бежанцах..., каб мы маглі Яго распазнаць, дакрануцца і клапатліва Яму дапамагчы. (MISERICORDIAE VULTUS 15,16)
Можна дапамагчы:
Дом міласэрнасці, вул. Тамілава, 15
225740 г.п. Лагішын
тэл.: 8 0165 314221
Разліковы рахунак:
3015521795017 Приорбанк ААТ.
ЦБУ 506 г. Пинск, ул. Ленина, 7 код 749
УНН 2910227335