• Сб, 06:30 Навіны тыдня з усёй Беларусі
  • У ЭФІРЫ Святая Імша
  • Сб, 08:00 Ютрань
  • Сб, 08:30 Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Сб, 09:00 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Сб, 09:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 10:00 Ранішняя малітва
  • Сб, 10:20 Прачнулася Беларусь
  • Сб, 11:10 Крэдо - іду дарогай веры
  • Сб, 12:00 Як пілігрым пілігрыму
  • Сб, 12:45 Слова Божае на сёння
  • Сб, 13:00 Святы Ружанец
  • Сб, 14:00 Чытанне з Літургіі гадзінаў
  • Сб, 14:30 Навіны тыдня з усёй Беларусі
  • Сб, 15:00 Вяночак у гонар сямі радасцяў Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Сб, 16:00 Біблійная Батаніка
  • Сб, 16:30 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных
  • Сб, 17:00 Па старонках краязнаўчай газеты
  • Сб, 17:30 Tu es Petrus: пра рымскіх пантыфікаў
  • Сб, 18:00 Слова Божае на сёння
  • Сб, 18:30 Святая Імша і Ружанцовае набажэнства
  • Сб, 20:00 Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай
  • Сб, 21:00 Калыханка
  • Сб, 21:10 Госці ў студыі
  • Сб, 22:00 Вячэрняя малітва
  • Сб, 23:00 Сябры Божай радасці
  • Сб, 23:30 Скарбы касцёла: пра святых і благаслаўлёных


29 снежня выступіў з канцэртам камерны хор "Salutaris", які быў створаны ў 2007 годзе. У 2008 годзе калектыў стаў асноўным удзельнікам Маладзёжнага міжнароднага фестывалю да 330-годдзя А. Вівальдзі ў Мінскім касцёле Найсв. Тройцы (св. Роха).

У маі 2009 года хор стаў лаўрэатам І ступені Х Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў у Мінску. Летам таго ж года калектыў даў серыю сольных канцэртаў на XVIII Міжнародным харавым фестывалі "La Fabbrica del Canto" (Італія), удзельнічаў у пастаноўцы оперы Генры Пёрсела "Дыдона і Эней".

Хор "Salutaris" – пераможца Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Hajnówka-2010" (Польшча), Міжнароднага харавога конкурсу ў межах фестывалю "Mokranjčevi dani" (Сербія).

У 2016 выступіў з сольным канцэртам у Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу (Расія), стаў параможцам у конкурсе сацыяльных і культурных праектаў "SocialWeekend Belarus 2016", у лістападзе заваяваў Гран-пры конкурсу "Rybnicka Jesień Chóralna" ў Польшчы.

Падчас канцэрта хор збіраў ахвяраванні каб дапамагчы Сямёнавай Таццяне Валер'еўне, 45 гадоў, інвалід 1 групы. У 2015 годзе ў яе ўстаноўлены дыягназ - рак касцявога мозгу. Перанесла трансплантацыю. Адна выхоўвае пяцігадовую дачку Лізу. Працавала выкладчыкам музыкі ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 г. Гомеля ім. П. І. Чайкоўскага. Надзвычай творчы чалавек. Піша вершы і музыку. Патрэбныя грошы на дарагое і доўгі лячэнне. 

 Паслухаць запіс канцэрту можна тут

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00