«Радыё Марыя» - у Іўі!
У нядзелю «Радыё Марыя» завітала ў Іўе, у парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла. Чым жыве Іўеўская парафія, што цікавага можна пабачыць у гэтым старажытным беларускім месцы - пра гэта паразмаўлялі са спадарыняй Марыяй, мясцовай парафіянкай.
Успаміны пра сястру Францішку Гайлеш
Фота з сайта http://catholicnews.by
У гэтым выпуску “Постацяў” можна паслухаць успаміны пра сястру Францішку Гайлеш, законніцу кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Як працавала і жыла сястра эўхарыстка ў часы ваяўнічага атэізму
Катэхеза а. Яўгена Усошына. Святарства
У катэхезе айца Яўгена Усошына - пра сакрамэнт святарства, а таксама адказы на пытанні нашых слухачоў: ці было калі ў гісторыі Касцёла жаночае святарства, ці можа грэка-каталіцкі святар самастойна цэлебраваць рыма-каталіцкую Імшу?
Успаміны пра ксяндза Уладыслава Чарняўскага
У лістападзе месяцы хочам узгадаць пра некаторых выбітных асобаў каталіцкага свету, якія ўжо адышлі ў вечнасць, але ўспаміны пра іх жывуць у сэрцах людзей, якія іх ведалі. Распачынаем наш праект “Постаці” з успамінаў пра ксяндза Уладыслава Чарняўскага