Часопіс "Ave Maria". Лістапад, 2024
Сёлета лістападаўскі нумар часопіса "Ave Maria" – юбілейны! Роўна 30 гадоў таму Маці Міласэрнасці, успамін якой акурат адзначаецца 16 лістапада, сабрала неабыякавых да пашырэння Божага слова людзей і з'яднала іх адною справаю – падрыхтоўкаю і выданнем беларускамоўнага каталіцкага часопіса.
Дарога да Бога: Благаславёны Макс Юзаф Мецгер
Макс быў вельмі таленавтым чалавекам, здольным да навук. У 24 гады ён ужо атрымаў ступень доктара багаслоўя і мог заняцца навуковай дзейнасцю, але абраў шлях практычнага служэння Богу і людзям.
Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 94
Ці прыносіць чалавеку шчасце вялікі талент? Малады, адукаваны і прыгожы паэт Міхась Явар, мабыць, мог бы адказаць на гэтае пытанне пэўным чынам. Нешчаслівае каханне, моцная хвароба - які адбітак гэта накладала на яго вершы? Пра творчы і жыццёвы лёс паэта ў артыкуле Сяргея Чыгрына.