Каплічка ў Крыўчыцах
Ёсць на Піншчыне вёска Крыўчыцы, жыхары якой зараз моляцца ў новай, светлай і ўтульнай капліцы. Але некалі быў тут драўляны касцёл, які згарэў за савецкім часам.
Tu es Petrus: Калікст III
Па адной з легенд менавіта папа Калікст III наклаў анафему на камету Галея, якая з'явілася ў 1456 годзе, мяркуючы, што гэта благое прадвесце для хрысціян, што абаранялі Белград да асманаў. А праўда гэта альбо мана слухайце ў праграме с. Дар'і Галубковай OV.
Як пілігрым пілігрыму. Фаніпаль
Назва гэтага мястэчка вядомая з канца XIX стагоддзя, згодна з легендай, яна паходзіць ад імёнаў дачок мясцовага землеўладальніка Багдашэўскага — Фані і Полі. Пра гісторыю і сучаснаць Фаніпалі, пра мясцовую каталіцкую парафію распавядае Ірына Рубінава.
Катэхэза ксяндза Алега Пятрашкі пад час моладзевага чування.
"Калі мы дазваляем Богу дзейнічаць праз нас, калі мы настолькі паяднаныя з Богам, што ён можа праз нас дзейнічаць - тады мы здольныя да ахвярнай любові". Пра цуд любові, яе асаблівасці і адлюстраванне ў Евангеллі слухайце катэхэзу кс. Алега Пятрашкі.












