Ліхтарыкі ў цемры. Прэм'ера праграмы.
Паглядзіце на лямпачку: падаецца, гэта простае шкло і некалькі правадкоў. Але варта толькі націснуць на выключальнік і яна адразу заззяе, аддаючы свет усім, хто яго патрабуе. Так і чалавек, які прымае Божае слова, не толькі сам становіцца шчаслівым, але і дзеліццца гэтым Божым светам з іншымі, як ліхтарык, што свеціць у цемры.
Tu es Petrus: Папа Каликст I
Незвычайнае імя гэтага Папы перакладаецца, як “вельмі прыгожы”. Незвычайным было і яго жыццё. Ці можа нявольнік стаць павадыром хрысціян? Для Бога няма нічога немагчымага.
Музычны ліпень 2022
Дарагая моладзь, запрашаем вас прыняць удзел у ютуб-фестывалі Радыё Марыя "Музычны ліпень 2022". Лета — час пілігрымак, фэстаў, сустрэч, час супольных спеваў на хвалу Пану і Маці Божай. Давайце захаваем гэтыя прыгожыя спевы не толькі ў нашай памяці, але і на нашым канале, і падзелімся імі з другімі людзьмі.
Tu es Petrus: Папа Клімент VIII.
Пра Папу Клімента VIII, пад час кіравання якога была заключана Берасцейская ўнія 1596 года, што стала важнай падзеяй для нашай гісторыі, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.












