2 снежня 2017
На хвалях нашага радыё адвэнтовыя рэкалекцыі «Пасланцы радасці».
Гэтыя рэкалекцыі складаюцца з чатырох разважанняў, іх можна будзе пачуць у сераду і суботу ў 19.30.
"Мы прапануем крыху аддаліцца ад шуму і мітусні, якія ўзнікаюць падчас падрыхтоўкі да святаў. Мы паспрабуем стварыць прастору цішыні і спакою, каб у малітве паразважаць над абвяшчэнннем Добрай Навіны ў гісторыі Божага Нараджэння. Дапамогуць нам у гэтым тэксты з кнігі прарока Ісаі і Евангелля паводле святога Лукі. Самае галоўнае — вызначыцца, колькі часу ты зможаш прысвяціць асобнаму разважанню", - пішуць рэдактары беларускамоўнай версіі сайту "Прастора малітвы".
Тэксты разважанняў падрыхтаваныя айцамі езуітамі, іх можна будзе прачытаць таксама на партале Catholic.by і шматмоўным сайце Прастора малітвы
2 снежня ў эфір выйдуць "Уводзіны" і першая частка разважанняў.