9 снежня 2017
"Сам Бог пра Сябе сказаў, і гэта запісана ў Бібліі, нам не трэба нічога выдумваць. Камуністы вывучалі працы Леніна, хімік павінен чытаць падручнікі па хіміі. Хрысціянін жа, вызнаючы веру хрысціянскую, увогуле не задаецца пытаннем: "Што Бог пра Сябе гаворыць у Евангеллі?" - кажа айцец Аляксандр Жарнасек, марыянін.
У праграме "Катэхеза ў суботу" спрабуем разабрацца, што такое неапаганства, і чаму яно распаўсюджана ў нашыя часы.