3 лютага / 08:00 і 23:00

Хто павінен займацца евангелізацыяй і з чаго трэба пачынаць?

Каго неабходна «евангелізаваць» і што такое новая евангелізацыя? Чаму быць убогім - гэта добра? Якая розніца паміж сацыяльным служэннем і евангелізацыяй? Што галоўнае: словы ці ўчынкі?

Айцец Аляксандр Жарнасек адказвае на ўсе гэтыя пытанні і таксама дае парады, з чаго трэба пачынаць евангелізацыю.

Святар адзначае, што «ты не данясеш праўду пра Хрыста іншым, калі сам Яго не ведаеш. Мэта евангелізацыі - расказаць пра Уваскрослага Хрыста, а не сунуцца ў гісторыю і палітыку».

«Евангелізацыяй павінен займацца кожны веруючы. Святар, будучы пастырам, адначасова з'яўляецца евангелізатарам. Але пакліканне святара - у першую чаргу апекавацца веруючымі людзьмі. Таму я не здзіўляюся, калі ў практыцы аказваецца, што святары не гатовыя працаваць на ўсходняй Беларусі ці недзе далей у Казахстане або Расіі. Таму што іх рыхтавалі быць пастырамі, а не тымі, хто будзе хадзіць і шукаць людзей няверуючых і прапаведаваць ім Хрыста. Для мяне асабіста ў свой час было адкрыццём, што я не гатовы да гэтага. Столькі гадоў святарства, а я не магу вось так проста пайсці і прапаведваць людзям Хрыста. І ты задаешся пытаннем: «чаму?»

Вось некалькі парадаў ад айца Аляксандра для тых, хто хоча пачаць евангелізаваць.

1. Не пачынайце з методыкаў, але распачніце з сур'ёзнага чытання Святога Пісання. Ніводная тэхніка і методыка не дапаможа, калі ты сам не жывеш па Бібліі.

2. Трэба прасіць Духа Святога, каб паказаў час і месца для дзеяння. Важна не «рвануць» раней, чым Бог дазваляе і благаслаўляе на гэта. Трэба ісці напоўненым мудрасцю і сілаю Божай.

3. Да евангелізацыі трэба заўсёды рыхтавацца. Для таго, каб гаварыць ад сэрца, трэба перадусім рыхтавацца да кожнай сустрэчы і задаваць пытанне перад Госпадам: «З чым я іду да таго ці іншага чалавека?»

Адказы на іншыя пытанні - 3 лютага ў 8:00 і ў 23:00.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00