13 студзеня 2018
Ці ведалі вы, што ў Эфіопіі Новы год святкуюць 11 верасня, калі заканчваецца сезон дажджоў, і гэтае свята называюць Энкутаташ?
У новым выпуску праграмы «Геаграфія хрысціянскага свету» разам са спадарыняй Таццянай Грыгарчук мы будзем падарожнічаць па цэлым свеце і назіраць за святкаваннем Новага года. Наведаем Італію, Шатландыю, Балгарыю, пазнаёмімся з цікавымі традыцыямі святкавання ў Аўстраліі, Японіі, Малдове, акунемся ў святочную атмасферу Аргентыны, Перу, Эквадора. Усяго жыцця не хопіць, каб наведаць столькі краінаў, але дзякуючы аўтару і вядучай гэта магчыма.
Адпраўляемся ў падарожжа ў суботу і нядзелю ў 14.20.