19 студзеня 2018

6 студзеня 2018 года споўнілася 75 гадоў з дня пакутніцкай смерці Антона Неманцэвіча, Апостальскага экзарха беларускіх грэка-католікаў, закатаванага ў турме СД 6 студзеня 1943 года.
Антон Неманцэвіч - першы экзарх Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы, доктар тэалогіі і права, рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, педагог.
Менавіта падчас яго дзейнасці беларуская мова ўпершыню ў гісторыі Царквы ў Беларусі сталася афіцыйнаю ў царкоўным жыцці.
У праграме «Госці ў студыі» вы пачуеце гісторыю жыцця экзарха, даведаецеся, якое дачыненне ён меў да ордэну езуітаў, пра душпастырскую і педагагічную дзейнасць на беларускіх землях, а таксама пра адзінае беларускамоўнае перыядычнае выданне першай паловы ХХ ст., якое выдавалася ў межах неаўнійнага руху, - часопіс «Да Злучэньня!» («Злучэньне»), рэдактарам якога быў А. Неманцэвіч.
Расказвае протапрэсбітар Яўген Усошын, пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску, гісторык Царквы.
У эфіры 19 студзеня ў 11.10 і ў 21.00. Паўтор у нядзелю а 21 гадзіне.