20 студзеня 2018

Ужо ў гэтую суботу ўключайце і слухайце на нашым радыё трансляцыю экуменічнай малітвы з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, якая адбудзецца ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Паняцце «экуменізм» было прапанавана ў 1937 годзе. Экуменічны рух - гэта рух за збліжэнне і аб'яднанне розных хрысціянскіх канфесій, адзін з механізмаў міжхрысціянскіх адносінаў. Упершыню Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў быў праведзены 50 гадоў таму. Традыцыйна кожны год з 18 да 25 студзеня ва ўсім свеце хрысціяне збіраюцца разам на розныя экуменічныя набажэнствы.
Пачатак трансляцыі ў 18.30
фота catholic.by