20 студзеня 2018

   "Святы Ігнацый Лаёла калісьці сказаў: "На ўсе рэчы вакол нас трэба глядзець, задаючы сабе толькі адно пытанне: ці вядзе мяне гэта да Бога, ці ад Яго аддаляе?".

   У нашым духоўным жыцці вельмі важны працэс богашукання. Напрыклад, мы кажам чалавеку паспавядацца, ён гэта робіць, але потым у яго жыцці нічога не мяняецца. І мы здзіўляемся: чаму? Адказ вельмі просты: таму што ўнутры яго няма працэсу богашукання.

    Асабліва богашуканне датычыць тых, хто называе сябе правільнымі, добрымі католікамі.
   Часам чалавек проста не бачыць свайго граху. Раней, магчыма, былі цяжкія грахі, чалавек з іх паспавядаўся. А цяпер нібыта нічога такога страшнага няма. Людзі часам кажуць: "Цяжка знайсці нейкі грэх, мусоліш гэты малітоўнік, спіскі". Гэта можа ўвесці нас нават у скурпулёзнасць, калі мы робім з сябе бедных і няшчасных.

   Святы Ігнацый дае нам вельмі важную параду: запытацца ў сябе, што мяне аддаляе ад Бога? Аддаляе ад Бога грэх. А ці можа малітва аддаліць ад Бога? Адказ: так, можа. Напрыклад, я малюся гадзінамі, а Евангелля не чытаю, бо ў мяне "няма часу". У выніку я не ведаю, хто мой Пастыр, не ведаю, чым жыве мая жонка, мой муж, мае дзеці. Затое шмат малюся і сам сабой задаволены. Вось вам і парадокс.

   Таму кажу вам, што спіскі, рахункі сумлення - гэта ўсё вельмі добра, але толькі спачатку. Калі чалавек прыходзіць да веры, яму трэба канкрэтна паказаць, што з'яўляецца грахом, а што - не. Але пазней мы павінны задаваць сабе пытанне: "Што мяне аддаляе ад Бога?"

   Айцец Аляксандр Жарнасек у праграме "Катэхеза ў суботу". Далучайцеся 20 студзеня а 21 гадзіне.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00