27 студзеня 2018

   Сёння, 27 студзеня, успамінаем у літургіі адраджальніка закону ксяндзоў марыянаў, заснавальніка жаночых кангрэгацый сясцёр эўхарыстак і сясцёр убогіх, віленскага біскупа - благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча.

   Нарадзіўся 13 красавіка 1871 года ў вёсцы Лугіне, недалёка ад мястэчка Марыямпаль (сучасная Літва).  Узняты на алтар 28 чэрвеня 1987 года Святым Айцом Янам Паўлам II

   Аб жыцці і дзейнасці біскупа распавядае ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, марыянін. А таксама падчас праграмы можна будзе пачуць урыўкі з "Духовага дзёньніка" благаслаўлёнага.

   "Спантанныя нататкі, надзвычай асабістыя прызнанні, якія выяўляюць глыбіню духовых перажыванняў аўтара, а побач з імі - практычныя нататкі, запісы, якія датычаць арганізацыі праблемаў адраджэння супольнасці марыянаў. "Духовы дзёньнік" дазваляе дакранцца да найбольш істотнага ў асобе благаслаўлёнага: да яго веры, малітвы, уяўленняў чалавека наогул і пра самога сябе."

   Субота а 21 гадзіне

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00