30 студзеня 2018

   Запрашаем а 19-й гадзіне на трансляцыю канцэрта «Залаты век лютні», які адбудзецца ў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.». У літаратурна-музычным вечары прымуць удзел Кацярына Пажарыцкая, Анастасія Яўзрэзава, Ірына Савіцкая (лютня), Арына Лештакова (мандаліна), Андрэй Тамкевіч (віяланчэль).

   Вядучыя: Аксана Ючкавіч і Юрый Яўзрэзаў.
   У праграме прагучаць музычныя кампазіцыі, у якіх можна будзе пачуць чароўныя гукі лютні. Гледачы таксама змогуць пачуць вершы і паэмы, дзе згадваецца лютня, даведацца пра гісторыі аб стварэнні і выкарыстанні гэтага цудоўнага музычнага інструмента.

фота catholic.by
паводле artmuseum.by

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00