2 лютага / 10:00 і 21:00

Ахвараванне Пана, якое мы ў Касцёле адзначаем 2 лютага, - адно з найбольш старажытных хрысціянскіх святаў, вядомае яшчэ з першых стагоддзяў існавання хрысціянства. Яно звязанае са стара- і новазапаветнай біблійнай традыцыяй.

У першую чаргу, гэтае свята звязанае з жыццём Езуса Хрыста: на саракавы дзень пасля Яго нараджэння, згодна са старазапаветнай традыцыяй, бацькі павінны былі прынесці свайго хлопчыка-першынца ў святыню, каб падзякаваць Богу за нараджэнне дзіцяці і скласці за яго ахвяру. Марыя і Юзаф не былі выключэннем. Таму свята і называецца Ахвяраванне Пана.

Цікава тое, што гэтае свята стала настолькі папулярным і набыло столькі розных адценняў у сваім значэнні, у сімволіцы, што цяпер мае ажно чатыры паралельныя назвы, якія шырока ўвайшлі не толькі ў хрысціянскую тэалогію святкавання, але і глыбока ўкараніліся ў народнай традыцыі.

Ксёндз Андрэй Рылка ў праграме «Як святкаваць па-хрысціянску» распавядае пра ўсе чатыры назвы гэтага свята, а таксама пра звязаныя з ім традыцыі і сімвалы.

 

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00