3 лютага 2018

"Недастаткова слухаць вушамі, - кажа папа Францішак. - Насенне Божага слова збіраецца сэрцам, і мы дазваляем яму прыносіць плады".
Пантыфік падчас сваёй аўдыенцыі асаблівым чынам звяртае ўвагу на слуханне чытанняў, рэспансарыйнага псальма і Евангелля падчас святой Імшы.

"Мы павінны слухаць, акрываць сэрца, таму што сам Пан размаўляе з намі, а не думаць пра што-небудзь яшчэ і размаўляць".
Яшчэ на пачатку прамовы Папа спытаў у прысутных: "Ці можна перашэптвацца падчас чытання Божага слова?" Вернікі адказалі, што так рабіць, канечне ж, нельга.
Папа Францішак адзначае, што "Божае слова стварае шлях унутры нас". Шлях гэты пракладзены праз вушы, якімі мы слухаем. Далей Божае слова павінна пераходзіць да сэрца, а ад сэрца - у добрыя рукі.
"Вось шлях, які праходзіць слова Божае: праз вушы да сэрца, а пасля ў рукі".

3 і 4 лютага ў 12.15

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00