26 сакавіка 11.10 і 21.10

Сення, 26 сакавіка хацелі б звярнуць Вашую ўвагу, нашыя дарагія радыеслухачы, на асобу, якая значна паўплывала на развіцце каталіцкага касцела ў Беларусі. Менавіта 26 сакавіка 1932 года памер першы біскуп Пінскай дыяцэзіі Слуга Божы Зігмунд Лазінскі. Прапануем сення вам пазнаёміцца з гэтай асобай бліжэй у інтэрв'ю з біскупам Антоніям Дзям'янка на хвалях "Радые Марыя".
Ен нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 года недалека ад Навагрудка. Скончыў семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і Пецярбургскую рымска-каталіцкую духоўную акадэмію, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў 23 чэрвеня 1895 года. У 1905 стаў пробашчам кафедральнага сабора ў Мінску. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі быў адхілены ад пасады. Пасля быў прафесарам у духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, з 1908 года — адначасова ў семінарыі.
2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Мінскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве.
Зігмунд Лазінскі чпрыяў усталяванню беларускай мовы ў касцёле. Быў арганізатарам беларускай каталіцкай семінарыі ў Мінску (пазней пераведзена ў Навагрудак, затым 12 верасня 1925 года ў Пінск). 28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанай Пінскай дыяцэзіі.
Памер Слуга Божы Зігмунд Лазінскі ў Вялікую суботу, 26 сакавіка 1932 года. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.
На хвалях "Радыё Марыя" у 11.10 і 21.10