
З 2 красавіка па 5 траўня ўжо ў 14 раз ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы распачынаецца фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Пры дапамозе "Радыё Марыя" прапануем Вам прыняць удзел у гэтай падзеі!
У межах фестывалю слухачоў чакаюць канцэрты арганнай музыкі, выступленні хораў і нават мастацкая выстава. Дарагія радыёслухачы, мы прапануем Вам далучыцца да канцэртаў, якія адбудуцца 5, 15 і 28 красавіка, а таксама 5 траўня.
5 красавіка, у чацвер, запрашаем на канцэрт старадаўняй музыкі ў выкананні Штэфаніі Кайзер, Пітэра Кубіша, Таццяны Бальковіч і Галіны Мацюковай. Пачатак трансляцыі а 20 гадзіне.
15 красавіка, у нядзелю, выступленне моладзевага камернага хору "Salutaris" пад кіраўніцтвам Вольгі Янум. Пачатак трансляцыі а 20 гадзіне.
28 красавіка, у суботу, выступленне фальклорнага ансамбля украінскай песні і абраду "Ватра" з праграмай "З Христом дорогою Христа". пачатак трансляцыі а 20 гадзіне.
5 траўня, у суботу, канцэрт харавой духоўнай музыкі Аляксандра Літвіноўскага, у якім прымуць удзель камерны хор "Concordia" пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай, Анастасія Храпіцкая (сапрана), Ганна Куніцкая (сапрана), Віктар Кісцень (арган).