5 чэрвеня / 21.10

Як сфармаваць добрую самаацэнку ў дзіцяці? Як знайсці залатую сярэдзіну ў выхаванні здаровага стаўлення да самога сябе? У чым розніца паміж заніжанай самаацэнкай і хрысціянскай пакорай?
Што такое перфекцыянізм і адкуль ён бярэцца ў жыцці дарослых людзей? Псіхолаг Наталля Станкевіч раіць не баяцца хваліць сваё дзіця, даваць арыентыры і фармаваць у іх пазітыўнае стаўленне да сябе. Варта памятаць таксама, што ніколі не трэба параўноўваць сваё дзіця з іншымі і не рэгуляваць сваю любоў да дзіцяці ў залежнасці ад яго дасягненняў і поспехаў.
Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення" ў эфіры 5 чэрвеня ў 21:10, а таксама ў суботу ў 16:10.
Нагадаем таксама, што мінулыя выпускі можна паслухаць на нашым сайце ў закладцы архіў.