15 ліпеня / 18.10

Новы выпуск праграмы "Кодэкс кананічнага права" між іншым прысвечаны актуальнай тэме знешняга выгляду вернікаў у святыні.
Як апранацца ў касцёл? Ці можа жанчына прыходзіць у штанах, а мужчына ў джынсах? Ці зацверджаны ў касцёле дрэс-код? Альбо ўсё выключна ўмоўна і заснавана на нашай маралі?
А таксама працягваем разглядаць тэму адпустаў. Калі, як і пры якіх умовах можам скарыстацца з гэтай асаблівай ласкі. Якая розніца паміж поўным і частковым адпустам.
Уключайце «Радыё Марыя» ў нядзелю ў 18.10 і слухайце адказы ксяндза Дзмітрыя Пухальскага, канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Альбо глядзіце відэа-запіс у нашых пабліках facebook і vk , а таксама на канале ">youtube