19 ліпеня / 10.10

У ранішнім эфіры паразмаўляем са старшынёй Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.
У гэтым годзе прыём дакументаў і ўступныя экзамены для кандыдатаў у духоўныя семінарыі з усіх дыяцэзій адбываюцца ў Мінску ў Душпастырскім цэнтры пры ККББ. Першы тур быў 17-18 ліпеня.
Падчас праграмы даведаемся, як прайшоў першы этап, з чаго складаўся ўступны экзамен. Як і дзе, згодна з новай праграмай Касцёла Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis, будзе праходзіць фармацыя будучых святароў. А таксама запытаемся, ці памятае свой першы год у семінарыі біскуп Аляксандр.
фота seminaryja.by