22 ліпеня / 10.00 і 21.00

Cястра Аліна Скапец – адзіная беларуская капуцынка.
Ужо пяць гадоў яна жыве і працуе ў кляштары ў польскім мястэчку Сенніца. Але падчас сёлетніх беларускіх вакацый яна завітала ў студыю «Радыё Марыя» і распавяла Тарасу Шчыраму, чаму абрала манаскі шлях жыцця, як гэта прынялі бацькі і ў чым заключаецца ейна праца ў Польшчы.
"Шчырыя размовы" ў нядзелю а 10 і 21 гадзіне.