2 жніўня / 10.10
У першы дзень жніўня ў Росіцу вырушыла 18 пешая пілігрымка Друя - Росіца.
У ранішнім эфіры кіраўнік пілігрымкі айцец-марыянін Канстанцін Анашка распавядзе пра гісторыю, адметнасці шляху і таксама пра сёлетнія асаблівасці пілігрымкі. Даведаемся таксама праз якія мясціны пралягае шлях і як выглядае дзень пілігрымаў.
Нагадаем, што ўрачыстасці ў Росіцы адбудуцца з 3 па 4 жніўня.
фота Марта Амбросава