1 верасня / 10.00 і 21.00

Тыдзень таму выйшаў беларускамоўны рэліз папулярнай гульні для мабільных прыладаў «Біблія для дзяцей».

Перакладам і агучкай займаўся кіраўнік кінапраекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім. Разам з жонкай Надзеяй, якая рэдагавала мабільны дадатак, яны завіталі ў студыю «Радыё Марыя» і далі вялікае інтэрв’ю Тарасу Шчыраму.

Эфір - у суботу, 1 верасня, а 10-й гадзіне раніцы і а 21-й гадзіне ўвечары.

Даведка:
«Біблія для дзяцей» - гэта бясплатная інтэрактыўная праграма, якая знаёміць дзяцей з біблійнымі гісторыямі. Інтуітыўны інтэрфейс, прыгожыя ілюстрацыі, сэнсарная анімацыя, цікавыя гульні і галаваломкі - ўсё гэта дапаможа вашым дзецям запомніць і палюбіць Божае слова.

Спампаваць праграму можна праз Play Store ці тут.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00