15, 16 верасня / 14.00
Гэта праграма будзе знаёміць усіх нас з постацямі і дзейнасцю айцоў Касцёла.
Чаму важна пра гэта ведаць? Што такое «патралогія»? Каго мы называем айцамі Касцёла? Ці можам, напрыклад, назваць айцамі Касцёла святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка ці нашага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якія ўнеслі значны ўклад у адраджэнне і развіццё Касцёла ў Беларусі? Чаму айцоў Касцёла мы называем менавіта «айцамі», а не «настаўнікамі»? І таксама, адкуль узята гэтая назва праграмы «Размовы з Айцамі» і што яна хоча данесці?
Першы выпуск праграмы «Хто такія айцы Касцёла?» з цыклу «Размовы з Айцамі» можна паглядзець у відэа.
Аўтар праграмы - ксёндз Павел Эйсмант, святар Гродзенскай дыяцэзіі. У дадзены момант выконвае функцыі куратара 1 курса ВДС у Гродне і Пінску. З дзяцінства захапляўся гісторыяй, у старэйшых класах быў удзельнікам алімпіяд па гісторыі на розных этапах. Пасля таго, як атрымаў святарскае пасвячэнне, быў накіраваны на вучобу ў г. Люблін (Пльшча) у каталіцкі ўніверсітэт, каб паглыбіць веды па патралогіі.
Праграма будзе выходзіць 2 разы на месац у чацвер а 16-й гадзіне ў прамым эфіры.
Пераможцаю нашага нашага конкурсу стала спадарыня Алена Шылюк з Барысава, якая правільна дала адказ на пытанне. У падарунак спадарыня Алена атрымлівае кнігу «История одной души» святой Тэрэзкі ад Дзіцяткі Езуса.