30 верасня / 11.00

Трансляцыя святой Імшы на нашым радыё распачнецца ў 11.00.
Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Будоўля святыні распачалася яшчэ ў 2013 годзе. Парафія ў горадзе вельмі маладая: яна была зарэгістравана толькі дзесяць гадоў таму. Душпастырскую апеку здзяйсняе кс. Генрых Кучынскі, пробашч парафіі ў Мар'інай Горцы.
Запрашаем разам з вернікамі касцёла свв. апосталаў Пятра і Паўла маліцца ў гэты вельмі важны дзень. Адрас касцёла: вул. Карла Маркса, 1, г. Рудзенск, Мінская вобл.
фота catholic.by