11 кастрычніка / 8.00
Кожны аўторак, чацвер і пятніцу мы прачынаемся раней і молімся разам. Таксама размаўляем з цікавымі людзьмі і слухаем добрую музыку.
У гэты чацвер, 11 кастрычніка, паразмаўляем пра студыю малявання для дзяцей-вазочнікаў, якая адкрылася ў хрысціянскім сацыяльным цэнтры дзяцей і моладзі ў патрэбе ў Мінску, з першых вуснаў даведаемся больш пра сустрэчу моладзі ў Будславе. І, канешне ж, вас чакае наш традыцыйны «музычны чацвер».
Не праспіце! Сустракаемся а 8-й гадзіне!