серада / 11.10 і 21.10

Сярод нашых валанцёраў ёсць не толькі свецкія людзі, але і святары.
Адным з руплівых сяброў «Радыё Марыя» з'яўляецца ксёндз Аляксандр Фаміных. Ён кожную сераду праводзіць катэхезу ў нашым эфіры. Разглядаем шмат тэмаў, звязаных не толькі з духоўным жыццём, але і штодзённым. Амаль ужо месяц размаўляем пра дары Святога Духа. Праграма выходзіць у прамым эфіры, таму заўсёды можна задаць сваё пытанне самому святару.
Слухайць нас можна і праз новую прыладу для смартфонаў.