17 лістапада / 16.00

У Вострай Браме ў Вільні з 10 па 19 лістапада праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў.
Святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца ў гэтую суботу 17 лістапада ў 15.00 (у 16.00 па беларускім часе) у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Запрашаем усіх тых, хто не зможа паехаць у Вільню, далучыцца да набажэнства праз трансляцыю «Радыё Марыя». Пачатак у 16.00
Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Цудатворны Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі і Літвы. Ён шануецца і праваслаўнымі, і каталікамі. Яго копіі захоўваюца ў шматлікіх святынях і дамах вернікаў, і шмат для каго з вернікаў гэтае месца мае асаблівае значэнне.