19 лістапада / 11.10 і 21.10
Святы Рафал з’яўляецца патронам афіцэраў і жаўнераў, заступнікам у цяжкіх і безнадзейных справах, а таксама апекуном католікаў Сібіры.
Рафал Каліноўскі (сапраўднае імя - Юзаф) нарадзіўся 1 верасня 1835 у Вільні. Быў сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг., пасля ўступіў у ордэн манахаў-кармелітаў, прыняў імя Рафал. Праз пяць гадоў ён атрымаў святарскае пасвячэнне і стаў аднавіцелем ордэну кармэлітаў босых у Польшчы, а таксама на нашых землях. Рафал Каліноўскі памёр 15 лістапада 1907 г. у Вадавіцах (Польшча). А больш чым праз стагоддзе, у 1991 годзе, Папа Рымскі Ян Павел ІІ далучыць яго да ліку святых. Успамін адзначаецца 20 лістапада.
Пра постаць святога, яго дзейнасць і жыццё распавядае айцец-кармеліт Юрый Кулай у праграме «Святыя нашай зямлі» ў панядзелак 19 лістапада ў 11.10 і ў 21.10.