25 снежня / 11.10 і 21.10
Адвэнт і свята Нараджэння нашага Пана. Што можа быць больш цудоўным за гэты час?
Ён увесь прасякнуты казачнай містэрыяй: пухнатыя сняжынкі, нібы анёлы, кружацца ў паветры; ліхтарыкі на елінках зіхацяць, як зорачкі ў нябёсах; водар пернікаў з карыцай ці імбірам… І, канешне, калядныя спевы!! Бо як жа ў такі дзіўны час не спяваць?! Калядныя мелодыі чуваць амаль усюды: у касцёлах, на вуліцы ля стаенак, на калядных кірмашах і ў крамах, па радыё і телебачанню...
Вядома, што першапачаткова калядкі былі язычніцкімі спевамі, прысвечанымі бажкам урадлівасці, свята якіх адзначалася на пачатку года. Але ў хрысціянскай традыцыі калядкі перш за ўсё звязаныя з батлейкамі — лялечнымі тэатралізаванымі прадстаўленнямі, якія вандравалі па гарадах і весках, распавядаючы пра евангельскую гісторыю нараджэння Божага Сына. Людзям вельмі падабаліся гэтыя батлейкі, таму і калядкі, якія спяваліся падчас прадстаўленняў, змаглі так лёгка стаць неад’емнай часткай свята.
Амаль у кожнай хрысціянскай краіне існуюць свае, найбольш любімыя, калядныя спевы. І ў кожнай песні — свая непаўторная гісторыя з’яўлення. Сёння мы запрашаем вас пазнаеміцца з імі бліжэй.
Запрашаем у незвычайнае падарожжа па свету з Новікавай Дар'яй у праграме «Калядкі свету» 25 снежня ў 7.10, 11.10 і 21.10