29 снежня / 10.00 і 21.00

Міжпарафіяльны грэка-каталіцкі хор «Прасфара» (кіраўнік Марта Янушкевіч) існуе ўжо амаль 12 гадоў. Ён быў створаны па ініцыятыве маладых вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы ў Мінску ў снежні 2006 г.

«Прасфара» ў перакладзе з грэцкай мовы – прынашэнне. Для саміх харыстаў гэткай свядомай ахвярай у служэнні Богу, Царкве і людзям з’яўляецца іх спеў. Калектыў запісаў два дыскі, выступаў у розных месцах Беларусі, а таксама за яе межамі – у Італіі, Украіне, Польшчы, Чэхіі. Удзельнікі - непрафесійныя спевакі, але іх аб’ядноўвае шчырая вера і гарачая любоў да хрысціянскіх спеваў. Сваім служэннем яны імкнуцца паказаць вернікам прыгажосць і глыбіню візантыйскіх богаслужэнняў.

Ужо ў гэтую суботу ў праграме «Госці ў студыі» можна будзе бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю калектыва і пачуць калядныя спевы ў выкананні хору.

Вядучы праграмы - Ігар Цярэшчанка.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00