08 лютага / 11:10 і 21:10

14 лютага а 18–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Сакральная культура Касцёла Беларусі».

«Радыё Марыя» не магла абмінуць такую значную падзею і запрасіла да сябе ў студыю аднаго з куратараў выставы - мастачку Надзею Бука.

З вуснаў Надзеі мы даведаліся аб тым, як і калі з'явілася ідэя арганізацыі такого тыпу выставы. У чым яе асаблівасць і чаму яе варта наведаць не толькі католікам. Як праходзілі экспедыцыі па пошуку і адборы рэчаў; таксама мы даведаемся, які самы ранні і самы позні па часе стварэння экспанат на выставе, а таксама пра геаграфію іх паходжання.

Выставу можна наведаць штодзённа з 11.00 да 19.00 ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12  да 18 сакавіка.

Аб усім гэтым і не толькі слухайце ў пятніцу, 8 лютага ў 11.10 і ў 21:10. Паўтор 9 лютага а 23-й гадзіне.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00