кожны аўторак 11:10 і 21:10

Вельмі шмат часу мы прысвяцілі тэме адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі, разглядзеўшы і разбраўшы розныя сітуацыі. З часам мы адчулі патрэбу і неабходнасць пераходу на нейкі новы ўзровень. Мы зразумелі, што варта паразмаўляць пра псіхалогію дарослых.

Калі мы кажам - «псіхалогія дарослых», то маем на ўвазе тыя сітуацыі і падзеі, клопаты, з якімі сустракаюцца дарослыя людзі. Такіх сітуацый вельмі шмат, жыццё вялікае, і часам яно не так лёгка праходзіць, як хацелася б...

Першай тэмай у нашым эфіры стала праблема любові да сябе. Псіхолаг Наталля Станкевіч чакае таксама і вашых пытанняў. Дасылайце прапановы тэмаў і пытанні на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Да сустрэчы ў эфіры кожны аўторак ў 11:10. Паўтор выходзіць вечарам ў 21:10, а таксама ў нядзелю а 16-й гадзіне.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00