03 красавіка / 10:10

Наш валанцёр Таццяна Мацкевіч (злева) разам з сяброўкай Ганнай Карніцкай прынялі ўдзел у Экстрэмальным Крыжовым шляху.

Экстрэмальны Крыжовы шлях - гэта як мінімум 40 кіламетраў дарогі ўначы без перапынкаў, размоваў, у цішыні і засяроджанасці.
Такая незвычайная ініцыятыва з'явілася ў Польшчы і з кожным годам яна становіцца папулярнаю ва ўсім свеце. Сёння Экстрэмальны Крыжовы шлях - гэта каля 25-ці краінаў і больш за 550 маршрутаў.

Мы запрасілі Таццяну да нас у студыю, яна падзеліцца сваім сведчаннем і ўражаннем ад падарожжа, а таксама дасць карысныя парады тым, хто хоча прайсці такі Крыжовы шлях у наступным годзе.

Эфір 3 красавіка ў 10:10

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00