29 красавіка / 16:00
фота Аляксандры Шчыглінскай, catholic.by
Як вы маглі заўважыць, за апошні год у нашым эфіры з'явілася шмат новай музыкі. У асноўным гэта хрысціянскія спевы на беларускай мове.
Мы стараемся адшукаць цікавыя кампазіцыі і пазнаёміць нашых слухачоў з творчасцю беларускіх музыкаў.
Аляксандр Віслаўскі – спявак, кампазітар, аранжыроўшчык. У свой час удзельнік ансамбля «Песьняры» і гурту Rouble Zone. Ужо ў гэты панядзелак музыка завітае ў нашую студыю. З першых вуснаў мы пачуем гісторыі пра духоўны і творчы пошук, даведаемся як паўсталі альбомы «Маленьне за Беларусь», «Тутэйшы» і іншыя. А таксама паслухаем выбраныя кампазіцыі.
Далучайцеся да прамой трансляцыі а 16-й гадзіне ў панядзелак, 29 красавіка.