Аўдыятэка
Па старонках краязнаўчай газеты
Хто і калі склаў першае апісанне касцёлаў, што знаходзіліся на нашых зямелях? З якіх раздзелаў складаўся першы надрукаваны сшытак?
Дзе знаходзіцца будынак найстарэйшай ў Рэчы Паспалітай тэатральна-музычнай школы? Што такое Крывая афіцына? Пра тое, хто заснаваў гэту школу і займаўся будовай, пра яе далейшы лёс - ў артыкуле Яўгена Аснарэўскага.
Што рабіць, калі ты ўжо не маеш магчымасці пагаварыць са сваёй бабуляй? Можна ўважліва разглядзець дакументы, якія засталіся ў сямейным архіве, як гэта зрабіў Максім Гальпяровіч,
Якім быў будучы класік беларускай літаратуры ў маладосці і ў сталым ўзроце? З якой нагоды рабіў фотаздымкі, што захаваліся ў сямейным архіве? Запрашаем зазірнуць у фотаальбом Якуба Коласа разам з праўнучкай паэта, Васілінай Міцкевіч.
Яўгенія Пфляўбаўм - інтэлігентная, тонкая, далікатная паэтка. Яна прайшла праз цяжкія гады ліхалецця, здолела захаваць арыстакратызм і пакінула значны след у беларускай літаратуры.
Чым адметная асоба Язэпа Макрэцкага? Кім ён быў і як стаў паслом польскага сейма? Як навукоўцам удалося адшукаць яго след? Раскзвае Максім Гальпяровіч.
Паэт, публіцыст, драматург, перакладчык, даследчык гісторыі і літаратуры, натхнёны вандроўнік па родным краі - усё гэта пра Уладзіслава Сыракомлю. Чаму яго клікалі дарогі?
Як складаўся лёс гістарычнай спадчыны Беларусі? Хто і калі займаўся вывучэннем нашага архітэктурнага мінулага? Расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула гісторыка Алега Трусава.
"Хроніка горада Магілёва 1917-1918 гг.", "Гісторы магілёўскага замка", "Гісторыя кафедральнага сабора" - назвы толькі некалькіх са шматлікіх прац па гісторыіі Магілёўшчыны, якія пакінуў нашчадкам краязнаўца Іеранім Філіповіч.
Адкуль пайшла назва Слонім? Колькі гадоў існуе горад? Хто валодаў гэтымі мясцінамі? Пра тэатр Агінскага і аўстэрыю, пра кляштары Бернардзінак і Бернардзінцаў, пра сінагогу і мячэць расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула краязнаўцы Сяргея Чыгрына.