"Чалавек, які напаўняе сваё сэрца нянавісцю і пагардай да чалавека іншай нацыянальнасці, іншай веры ці іншых палітычных перакананняў, належыць да істот, заслугоўваючых якраз на нянавісць і пагарду.
І такая асоба ў ніякім выпадку не можа атаясамлівацца не толькі з ідэяй Бога, але і з істотай чалавека," - пісаў Алесь Барскі. Пра жыццёвы і творчы шлях паэта, фалькларыста і літаратуразнаўцы Аляксандра Баршчэўскага, расказваецца ў артыкуле Уладзіміра Гілепа.
Твой твар быў сонцам
Над маёй калыскай,
Якое я кранаў рукою,
якому прыглядаўся блізка.
Твой твар, як ветразь,
Над маёй калыскай
Вадзіў мяне
У мора казкі,
Вадзіў мяне ў мора ласкі
І зноў вяртаў мяне ў прыстань.
Твой твар
Быў над калыскай небам,
Небам зялёнага прадвесня.
Твой твар быў хлебам
І быў песняй.
Алесь Барскі








