Ці ёсць ў Беларусі тое месца, дзе насамрэч адбываліся падзеі вядомага твора Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", а можа і героі паэмы мелі рэальных прататыпаў?
Гэтым пытаннем ў 1935 годзе пад час сваіх падарожжаў задаўся Уладзіслаў Леруй. Пра тое, да якіх высноў ён прыйшоў, распавядае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Павала Булатага.








