
Калі завітаць на могілкі ў в. Залессе, што на Смаргоншчыне, то можна ўбачыць незвычайны помнік - памяць пра Пакроўскую царкву, якая не адно стагодде стаяла на гэтым месцы. Легенда сведчыць, што на адну з сосен, якіх тут расло шмат, стаў часта прылятаць сокал,
быццам прыцягваючы ўвагу людзей да яе. Калі прыглядзеліся, то знайшлі на дрэве абраз Маці Божай, тут і паставілі царкву. Пра шматлікія цуды, што адбываліся на гэтым месцы, пра лёс храма распавядае вандроўніца, краязнаўца Анэля Міклушыс.



