
На пачатку XVII ст. у Быхаве пачалі будаваць драўляны касцёл св. Казіміра, трохі пазней на гэтым месцы ўзнік кляштар. Хто апекаваўся кляштарам? Чым ён жыў? Якія святары служылі тут?
Пра мясцовую школу і бібліятэку, пра тое, якім чынам тут з'явілася жаночая гімназія, а пазней вязніца і медвыцвярэзнік, і што стала з кляштарам у XX ст. расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



