
У XVIII ст. Мсціслаўскія езуіты мелі парафію ў в. Лазовіца, што на рацэ Рэкце. На жаль, касцёл св. Тройцы не захаваўся, але ёсць тут іншы помнік драўлянага дойлідства - будынак Свята-Пакроўскай царквы. Пра мястэчка, яго уладальнікаў, пра храмы і іх лёс расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



