
Калі чума зайшла ў кляштары, казалі, што гэта атака нячыстай сілы. Шмат манахаў адышло ў вечнасць за гэты час, але пасля эпідэміі пачалося адраджэнне манаства, а з ім і развіццё марыйнай малітвы, якая стане ружанцам.
Пра містычку, святую Брыгіту Шведскую, пра маладога манаха, які прыносіў Маці Божай кветкі штодзённа і цуд яе аб'яўлення, пра змены ў тагачаснай марыйнай малітве распавядае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



