
Ад 130 да 300 тысяч мучанікаў за веру загінула ва В'етнаме за перыяд пераследу хрысціянства, які трываў больш за 200 гадоў. У джунглях, там, дзе зараз санктуарый Лаванг, хаваліся в'етнамскія католікі. Там жа яны маліліся ружанцам і там ім аб'яўлялася Маці Божая, каб падтрымаць у веры. Як гэта было расказвае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.



