
Генрых Глябовіч нарадзіўся ў пачатку XX ст. ў Гродна. Стаўшы святаром, шмат працаваў з моладдзю і прыдбаў папулянасць сярод мясцовых католікаў.
Найбольш складаныя выпрабаванні выпалі на яго долю ў 40-выя гады. Як склаўся яго лёс? Якім святаром яго памятаюць сучаснікі і чым адметныя былі яго пропаведзі? Расказвае кс. Віталій Дабраловіч.