
Ксёндз Юзаф Більчэўскі з маладога ўзросту быў вядомы як інтэлектуал і навуковец, не дарма на яго звярнулі ўвагу высокія асобы і ўжо ў 40 гадоў прызначылі арцыбіскупам Львоўскім.
На яго жыццё прыпалі гады першай сусветнай вайны, выпрабаванне лакальнымі войнамі, у якіх святар змог захаваць любоў да Божага слова і прыклад сапраўднага хрысціяніна. Якім ён застаўся ў памяці людзей і які след пакінуў расказвае кс. Віталій Дабраловіч.