
Незвычайны чалавек, які здзейсніў столькі добрага ў сваім жыцці для Чылі, што нават пералічыць цяжка. Езуіт, прэзбітэр, доктар педагогікі і псіхалогіі, які заснаваў "Дом Хрыста" ("Hogar de Cristo") для пакінутых і беспрытульных дзяцей, выкладаў ва ўніверсітэце, шмат займаўся моладдзю,
заснаваў Чылійскую Прафсаюзную Асацыяцыю (ASICH) для дапамогі працоўнаму руху, натхнёную сацыяльным вучэннем Касцёла, заснаваў, шырока вядомы цяпер, езуіцкі часопіс "Mensaje". Альберта Уртада Кручага адышоў да Пана ў 51 год, пакутуючы на рак падстраўнікавай залозы. Пра яго жыццё і беатыфікацыю расказвае кс. Віталій Дабраловіч.



