Аўдыятэка
Дарога да Бога
Што такое "ахвярнае жыццё"? На гэтае пытанне дакладна маглі адказаць святары, што захоўвалі веру і апекаваліся парафіянамі пад час сусветных войнаў.
Як перажывалі часы пераследу веры святары XX стагоддзя? Якія выклікі часу паўсталі перад імі? Пра ксяндза Міхала Рапача, які перажыў другую сусветную вайну, але гвалтоўна загінуў ужо ў "мірны" час, расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
Першая чорнаскурая святая нарадзілася яшчэ ў 19 ст. Ва ўзросце 8 гадоў дзяўчынку выкралі гандляры рабамі, за наступныя 12 гадоў яе тры разы перапрадавалі розным гаспадарам. Хто дапамог дзяўчыне пазбавіцца рабства? Як яна стала каталічкай і змагла паступіць у кляштар? Расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
"Усе нараджаюцца як арыгіналы, але многія паміраюць як копіі," - гаварыў хлопец, які з 12 год стаў практыкаваць штодзённае прыняцце Эўхарыстыі і штотыднёвую споведзь.
"Рабі кожную дробязь з верай, любоўю і энтузіязмам," - па такім запавеце жыла с. Марыя Лаўра Майнэцці. Пра благаслаўлёную, якая загінула ад рук трох дзяўчын-сатаністак у XX ст. расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
"Добры анёл Байі" - так называлі манахіню, якая асаблівым чынам апекавалася беднымі. Яна паходзіла са шматдзетнай сям'і і рана страціла маці. Распазнаўшы пакліканне дзяўчына пайшла ў кляштар і аддана служыла Богу і людзям:
Бенедыкт нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы, дзе нягледзячы на панаванне хрысціянства, паўсюдна пануе магія і вядзьмарства.
Бласлаўлёны кс. Стэнлі Фрэнсіс Ротэр паходзіў з маленькага горада ў Аклахоме. З малога ён марыў стаць святаром, але вучыцца ў семінарыі было вельмі складана. Вёскі Гватэмалы, якая была ахоплена жорсткай грамадзянскай вайной, сталі месцам служэння і месцам трагічнай гібелі кс. Стэнлі.
Роза-Марыя - дзяўчынка, якая мела рашучы характар, але вельмі добрае сэрца.Аднойчы ў каледжы пад час малітвы ў капліцы яна адчула, што "Бог пасяліўся і застаўся ў ёй". Бацькі не адразу пагадзіліся з рашэннем дачкі пайсці ў кляштар,